Ведаю, што гэтыя тэсты робяцца цяп-ляп, на Малай Арнауцкай, але ўсё роўна чакаеш нейкага ад іх адкрыцьцЯ таямнічага.
Але нешта нейкая лухта атрымліваецца. Я - гішпанец? Ой, наўрадці. Калі чалавек любіць fine foods and beautiful scenery — яму трэба рваць кіпці ў Гішпанію?
Гэтак іншы тэст пра гарады Украіны мне выпісаў білет у Харкаў на ПМЖ. А мне Харкаў ну ня дужа. З украінскіх гарадоў я б яго прыгадаў 825-м па чарзе.