Боб з гарохам

Blog EntryВЫПАДКОВАСЬЦЯЎ НЯ БЫВАЕOct 4, '06 6:50 AM
for everyone
Быццам бы выпадкова сышліся ў маім Feedreader'ы дзьве навіны:
  1. Прадстаўнікі царквы «Новае жыцьцё» плянуюць правесьці мітынг на знак пратэсту супраць пазбаўленьня царквы зямлі і памяшканьня. Заяўка на правядзеньне мітынгу 21 кастрычніка на плошчы Бангалор з 14 па 16:30 пададзеная ў гарадзкую мэрыю. Такім чынам вернікі царквы хочуць прыцягнуць увагу грамадзтва да сваіх патрабаваньняў: скасаваць рашэньне Менгарвыканкаму аб пазбаўленьні царквы зямлі і будынку, і дазволіць перапрафіляваць будынак царквы ў культавы.

  2. Мілінкевіч узначаліць камітэт «За свабоду Дашкевіча»

Але гэтая "выпадковасьць" дапамагла асэнсаваць і выславіць тое, што круціцца ў душы й на сэрцы даўно, зь '94-га.

Калі "студэнты сядзелі ў турме" і зьнікалі людзі, "цэрквы" пляскалі ў далоні мудраму кіраўніцтву краінай (прычым як мне, дык трапляліся большасьцю фанаты існуючага ладу як раз з харызматаў: адзін у 1996 годзе проста ў мэтро пачаў алелюю сьпяваць ня Богу, а таму, хто "трошкі вышэй за Бога").

Калі мудрае кіраўніцтва паціху пачало шчаміць цэрквы, яны "ударились оземь"  і пачалі гвалт: "Свабода сумленьня! Ганеньні на вернікаў!" (Асабліва быў неверагодны кульбіт з боку Веніяміна: то ўсіх угаворвалі ні слова, ні паўслова пра ўлады благога не казаць, то раптам адкрылі сайт пра ганеньні на царкву, ды шчэ на розных мовах).

І вось "выпадковасьць": на плошчы Бангалёр, на якой людзі, што пра сваю веру сябе ў грудзі ня лупяць, звычайна зьбіраюцца, каб сказаць: "Свабоду братам нашым!", "царква" хоча сабрацца, каб сказаць: "Мяне пакрыўдзілі! На мяне ганеньні! У мяне забралі!"

Цьфу на вас! Крыўдзяць даўно і ўсіх. А вы гэтага бачыць не хацелі і ня хочаце. Як Дашкевіча з Фінькевічам ня бачыце.

Сапраўдная царква павінная рабіць дакладна наадварот: свой боль цярпець, а пра чужы галасіць на ўвесь сьвет.

Так што невыпадкова дзьве гэтыя навіны сышліся. А голас сумленьня і голас "рэгістраванай царквы" — даўно ў нас разышліся.


Add a Comment
   
© 2008 Multiply, Inc.    About · Blog · Terms · Privacy · Corp Info · Contact Us · Help

Template design Copyright © 2005 Remi Prevost Some rights reserved.